Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — акадэмічны інстытут Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі. ГісторыяІнстытут створаны 11 ліпеня 1957 года Пастановай Савета Міністраў БССР на базе сектара мастацтва Інстытута літаратуры і мастацтва і сектара этнаграфіі і народнай творчасці Інстытута гісторыі АН БССР. Першым дырэктарам Інстытута стаў акадэмік АН БССР Пятро Фёдаравіч Глебка. Інстытут імкліва рос і развіваўся. У 1967 годзе ў інстытуце было 5 сектароў: этнаграфіі; фальклору; тэатру і кіно; музычнага мастацтва; выяўленчага мастацтва. За першае дзесяцігоддзе існавання Інстытутам было апублікавана 328 манаграфій, 6 зборнікаў навуковых артыкулаў, 12 зборнікаў фальклорных твораў, вялізная колькасць навукова-папулярных брашур і артыкулаў у газетах і часопісах. У складзе Інстытута было 77 супрацоўнікаў, з іх 4 дактары навук, 25 кандыдатаў навук, 1 член-карэспандэнт і 1 акадэмік АН БССР. Пасля пастановы Дзяржаўнага камітэта па навуцы СССР і Прэзідыўма АН БССР у 1969 годзе для падрыхтоўкі Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі быў утвораны адпаведны сектар. У 1976 годзе аформіліся сектар тэатральнага мастацтва і сектар кінамастацтва. Сабраныя падчас навуковых экспедыцый помнікі мастацкай і матэрыяльнай культуры Беларусі пры непасрэдным актыўным удзеле Юрыя Хадыкі сталі асновай музейнай калекцыі сектара старажытнабеларускай культуры, якая ў 1979 годзе аформілася ў Музей старажытнабеларускай культуры. У далейшым Музей адыграў ключавую ролю ва ўратаванні і захаванні помнікаў народнай матэрыяльнай і духоўнай культуры раёнаў Беларусі, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1981 годзе ў Інстытуце працавалі 174 чалавекі, сярод іх 3 члены-карэспандэнты АН БССР, 6 дактароў навук і 40 кандыдатаў навук. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 1992 года № 447 Інстытуту прысвоена імя Кандрата Крапівы. У 1997 годзе, праз 40 год пасля стварэння, у Інстытуце працавала 105 супрацоўнікаў, з іх 4 члены-карэспандэнты, 21 доктар навук і 35 кандыдатаў навук. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2001 года № 137 калекцыя фальклорных запісаў і калекцыя аддзела старажытнабеларускай культуры аднесены да аб’ектаў, якія складаюць нацыянальны здабытак. У 2012 годзе Інстытут увайшоў на правах філіяла ў склад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка перайшоў на пасаду дырэктара новаўтворанага Цэнтра, а дырэктарам Інстытута стаў доктар мастацтвазнаўства Валерый Іванавіч Жук. 3 2021 года дырэктарам з’яўляецца кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Георгіеўна Гаранская, з 2024 — Ягор Аляксеевіч Ненадавец. Сучасная структура
Навуковыя школы
Найбольш значныя фундаментальныя працы, выдадзеныя Інстытутам
Дырэктары
Гл. таксама
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia