Алесь Анціпенка
Алесь Анціпенка, поўнае імя Аляксандр Ільіч Анціпенка (1953, Слаўгарад, Магілёўская вобласць) — беларускі філосаф і медыааналітык. Кандыдат філасофскіх навук. БіяграфіяНарадзіўся ў 1953 годзе ў Слаўгарадзе. У 1975 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, у 1982 годзе — аспірантуру Інстытуту філасофіі і права НАН Беларусі. У 1986 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Сацаякультурны і нарматыўна-экалагічны аспекты даследавання ўзаемадачыненняў чалавека і прыроды». Працаваў у Інстытуце філасофіі і права НАН Беларусі, Нацыянальным цэнтры імя Ф. Скарыны, Беларускім фондзе Сораса. Аўтар шматлікіх публікацый у Беларусі і па-за яе межамі. Былы кіраўнік «Беларускага Калегіума» (1997—2013), член Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага ПЭН-цэнтра (да 2019 года), сузаснавальнік і член Рады Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia