Інстытут філасофіі НАН Беларусі
Інстытут філасофіі НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь. ГісторыяІнстытут філасофіі быў створаны 19 сакавіка 1931 года і з’яўляецца адной з найстарэйшых навуковых устаноў гуманітарнага профілю ў сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1935 г. пасля далучэння Інстытута савецкага будаўніцтва і права ператвораны ў Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права. У 1936 Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права ўвайшоў у склад Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. У сакавіку 1938 г. у выніку сталінскіх рэпрэсій ліквідаваны. Інстытут філасофіі і права адноўлены 1 ліпеня 1947 г. У 1958 г. сектар дзяржавы і права аддзелены і ператвораны ў Аддзел прававых навук АН БССР, а Інстытут філасофіі і права перайменаваны ў Інстытут філасофіі. У 1965 г. у выніку ўключэння аддзела прававых навук інстытут зноў называецца Інстытут філасофіі і права. На працягу 1960-1980-х гг. у працы інстытута выразна сфармаваліся тры даследчыя напрамкі: у галіне філасофіі, сацыялогіі і права, — кожны з якіх даў пачатак самастойнай прадуктыўнай навуковай школе. У 1990 годзе ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 16 студзеня 1990 г. № 12 на базе сацыялагічных падраздзяленняў Інстытута філасофіі і права быў створаны Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук БССР. Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі № 66 ад 9 ліпеня 1999 г. на базе Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі былі створаны два самастойныя інстытуты — Інстытут філасофіі і Інстытут дзяржавы і права. СтруктураУ склад інстытута ўваходзяць аддзелы:
Дырэктары інстытута
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia