Алеся Іванаўна Шамякіна
Алеся Іванаўна Шамякіна (нар. 16 чэрвеня 1961) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (2001). БіяграфіяНарадзілася 16 чэрвеня 1961 года. Дачка пісьменніка Івана Шамякіна (1921—2004), сястра літаратуразнаўцы Таццяны Шамякінай (нар. 1948). У 1978 годзе скончыла сярэднюю школу № 4. У 1983 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ і паступіла ў аспірантуру па кафедры беларускай літаратуры. У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме "Прырода ў ідэйна-мастацкай канцэпцыі трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»"[1]. З 16 снежня 1986 года працуе ў аддзеле выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. Пачынала малодшым навуковым супрацоўнікам, затым працавала навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам[1]. Навуковая дзейнасцьАўтар шматлікіх артыкулаў па творчасці Якуба Коласа, П. Броўкі, М. Багдановіча, Янкі Купалы, І. Шамякіна і інш. у навуковых зборніках і часопісах[1]. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы і выданні збораў твораў П. Броўкі, М. Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, І. Шамякіна, Я. Брыля[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia