Алея Класікаў![]() Алея Класікаў — скульптурны комплекс у парку «Штэфан чэл Марэ» горада Кішынёва. Па абодва бакі алеі на пастаментах з чырвонага паліраванага граніту ўсталяваны бронзавыя бюсты пісьменнікаў і грамадска-палітычных і культурных дзеячаў Малдовы. Алея Класікаў перасякае цэнтр парка, дзе на гранітнай калоне ўсталяваны бронзавы бюст А. С. Пушкіна (1885) працы скульптара А. М. Апякушына. Алея была збудавана ў 1958 годзе і з тых часоў стала любым месцам адпачынку гараджанаў і гасцей сталіцы. Спачатку алея складалася з 12 бюстаў, але пасля распаду СССР яе сталі дапаўняць бюстамі дзеячаў малдаўскай культуры, чыя творчасць не віталася ў савецкі перыяд, а таксама скульптурамі румынскіх паэтаў і пісьменнікаў. У Алеі Класікаў на дадзены момант усталяваны 25 бюстаў.
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia