Міхаіл Садавяну
Міхаіл (Міхай) Садавя́ну (рум.: Mihail (Mihai) Sadoveanu; 5 лістапада 1880, г. Пашкані, каралеўства Румынія — 19 кастрычніка 1961, Бухарэст, СРР) — румынскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Член Румынскай акадэміі (з 1921). Лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1960). Скончыў у 1900 годзе Нацыянальны ліцэй у Ясах. Друкаваўся з 1897 годзе. ТворчасцьАўтар сацыяльных раманаў «Вуліца Лэпушняну. Хроніка 1917 г.» (1921), «Плыў млын па Сіраце» (1925), у якіх крытыка тагачаснага грамадства. Стваральнік румынскага гістарычнага рамана, у т.л. «Жыццё Штэфана Вялікага» (1934), трылогіі «Браты Ждэр» (1935—1942) пра барацьбу румынскага народа за нацыянальную незалежнасць. У аповесці «Мітра Какор» (1949, Залаты медаль міру 1950) і гістарычным рамане «Нікаарэ Падкова» (1952) роздум пра гістарычныя шляхі сялянства. Аўтар шматлікіх зборнікаў апавяданняў і публіцыстыкі. ПеракладыНа беларускую мову асобныя яго творы пераклаў Л. Салавей. Зноскі
Спасылкі
Беларускія пераклады
ЗноскіСпасылкі
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia