Алея каваных ліхтароў (Брэст)

Славутасць
Алея каваных ліхтароў
52°05′26″ пн. ш. 23°40′57″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Алея кованых ліхтароў, таксама Алея «літаратурных ліхтароў» — алея, адкрытая 27 ліпеня 2013 года ў гонар гадавіны вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Размешчана на вуліцы Гогаля ў цэнтры горада.

Апісанне

Ініцыятар стварэння алеі — мэр горада Брэста, Аляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў. На рэалізацыю гэтага праекта не выдаткоўваліся бюджэтныя сродкі, інфармацыю пра праект распаўсюдзілі ў бізнес асяроддзі, якое і прафінансавала работы. Першая чарга алеі складалася з 30 ліхтароў.

Брэсцкі скульптар і каваль Аляксандр Чумакоў вырабіў для яе траціну ліхтароў. Кожны ліхтар на алеі — асобны арт-аб’ект са сваёй ідэяй і задумай, большасць з якіх адлюстроўвае род дзейнасці прадпрыемстваў, якія прафінансавалі іх выраб. Можна ўбачыць асобныя скульптуры пажарніка, гандляра, каваля, чысцільшчыка абутку, а таксама ліхтар з глобусам, з нацюрмортам.

У падножжах каваных фігур размешчаны пяціканцовыя зоркі, на якіх выгравіраваны назвы прадпрыемстваў, якія прафінансавалі выраб ліхтароў і ўсталяванне ліхтароў.

Алея размешчана на вуліцы Гогаля, таму тут і «літаратурныя ліхтары», прысвечаныя творчасці Мікалая Гогаля: «Які рускі не любіць хуткай язды», «Мёртвыя душы. Том другі», «Нос», «Вечары на хутары каля Дзіканькі». Менавіта таму алею таксама называюць «літаратурнай».

Першым лічаць ліхтар, адкрыты супрацоўнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь 25 ліпеня 2013 года ў Дзень пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. Станам на люты 2025 года, у алеі 41 ліхтар з каванага металу. Плануюць, што па ўсёй даўжыні вуліцы Гогаля будуць усталяваны розныя іншыя тэматычныя каваныя вырабы.

Ліхтары — адметнасць Брэста, на цэнтральнай пешаходнай вуліцы — Савецкай, у гістарычнай частцы горада, ёсць рытуал запальвання ліхтароў ліхтаршчыкам. Яго задача — кожны вечар запаліць 17 газавых лямпаў. Адна з адметнасцяў Савецкай вуліцы — кажан з ліхтаром у кіпцюрах, задуманы як сімвал, што ў Брэсце ніколі не наступіць цемра.

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya