Алматы (аэрапорт)
Міжнародны аэрапорт Алматы (каз.: Халықаралық Алматы Әуежайы, Halyqaralyq Almaty Äuejaiy) — галоўны міжнародны аэрапорт горада Алма-Аты, самы загружаны аэрапорт Казахстана, размешчаны ў паўночнай частцы горада. Аэрапорт знаходзіцца за 15 кіламетраў ад цэнтра Алма-Аты. Эксплуатацыю аэрапорта ажыццяўляе АТ «Міжнародны аэрапорт Алматы», 100 % акцый належаць турэцкаму холдынгу TAV Airports Holding. Найбуйнейшы аэрапорт у Казахстане, займае ў краіне 1-е месца па велічыні ўнутраных і міжнародных пасажырскіх і грузавых авіяперавозак. Інтэнсіўнасць палётаў дасягае 15—18 узлётна-пасадачных аперацый у гадзіну, 200—220 у суткі[2]. Знаходзіцца на першым месцы сярод найбольш загружаных аэрапортаў краін Цэнтральнай Азіі, а таксама на дзевятым месцы сярод найбольш загружаных аэрапортаў усёй постсавецкай прасторы па выніках 2019 года. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia