Жэтыген (аэрадром)
Жэтыген (каз.: Жетіген, да 1993 года — Мікалаеўка) — ваенны аэрадром 1 класа, размешчаны ў Ілійскім раёне Алмацінскай вобласці Казахстана за 50 км на паўночны ўсход ад Алматы[1]. Здольны прымаць самалёты Іл-76, Ан-22, Ту-154 і больш лёгкія мадэлі. Таксама ёсць магчымасць пасадкі верталётаў усіх тыпаў. Непадалёк размешчана аднайменнае сяло, дзе ёсць невялікі ваенны гарадок для служачых аэрадрома. Сяло Жэтыген да 1993 года называлася Нікалаеўка. У студзені 2022 года на фоне масавых пратэстаў і беспарадкаў стаў (разам з алмацінскім аэрапортам) адным з пунктаў прыбыцця войскаў АДКБ. Пасля завяршэння разгортвання ўсіх замежных сіл заступіў пад ахову міратворчай роты 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ССА Рэспублікі Беларусь[2]. Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia