Альберт Рыгоравіч Мельнікаў
Альберт Рыгоравіч Мельнікаў (нар. 25 кастрычніка 1932, с. Бярозаўскае, Валгаградская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут у 1957 годзе. Працаваў у СКБ мэблі ў Ерэване, ЭКБ мэблі ў Мінску, з 1968 па 1982 год — загадчык аддзела, намеснік дырэктара па мастацкім канструяванні ў Беларускім філіяле УНДІТЭ, з 1986 года — намеснік галоўнага інжынера Мінскага завода халадзільнікаў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года, член Саюза дызайнераў з 1987 года. Член КПСС з 1972 года. Пражывае ў г. Мінск. ТворчасцьПрацуе ў галіне праектавання інтэр’ераў, мэблі, вырабаў культбыту, прамысловага абсталявання. Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): інтэр’ер, мэбля і абсталяванне Палаца спорту (1964), аўтарамонтнага завода (1968), Заводскага райкама КПБ (1978) у Мінску. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка для ВНУ «Асновы мастацкага канструявання» (Мінск, 1978). УзнагародыУзнагароджаны залатым і бронзавым медалямі ВДНГ СССР. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia