Беларускі саюз дызайнераў
Беларускі саю́з дыза́йнераў («БСД») — грамадская арганізацыя, уваходзіць у міжнародную асацыяцыю «Саюз дызайнераў»[1] і Асацыяцыю грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў»[2]. Аб’ядноўвае спецыялістаў прамысловага і графічнага дызайну, праектавання малых формаў, інтэр’ераў, абсталявання, арт-дызайну, мадэльераў, педагогаў, тэарэтыкаў дызайну. Старшыня арганізацыі — Дзмітрый Сурскі[3]. Гісторыя3 красавіка 1987 года ў маскоўскім Доме Саюзаў адбыўся ўстаноўчы з’езд Саюза дызайнераў СССР[4], на якім прысутнічалі 25 беларускіх дэлегатаў, чацвёра з якіх былі абраны ў праўленне СД СССР. 14 снежня 1987 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску быў створаны Саюз дызайнераў БССР, спадкаемцам якога з’яўляецца Беларускі саюз дызайнераў. У склад сакратарыята былі абраныя 8 чалавек:
А. Г. Длатоўскі двойчы абіраўся старшынёй Союза, паралельна кіраваў Беларускім інстытутам дызайну (зараз Нацыянальны дызайн-цэнтр). У 1990 годзе ў складзе саюза было больш за 135 членаў[5]. На ІІ пазачарговым з’ездзе 21 снежня 1991 года Саюз дызайнераў БССР атрымаў сучасную назву — Беларускі саюз дызайнераў. У 1995 годзе старшынёй саюза быў абраны Дзмітрый Алегавіч Сурскі. Станам на 2023 год колькасць сяброў арганізацыі каля 600 чалавек. Сябры Саюза неаднаразова атрымоўвалі высокія ўзнагароды:
і інш. СтруктураЗ’ездВышэйшым органам БСД з’яўляецца з’езд, які склікаецца не радзей за адзін раз у чатыры гады. Ад пачатку ўтварэння БСД адбылося 9 з’ездаў, апошні — у 2020 годзе. РадаУ перыяд паміж з’ездамі кіраванне дзейнасцю БСД ажыццяўляе Рада, якая абіраецца на з’ездзе. СтаршыняСтаршыню абірае з’езд на тэрмін у чатыры гады, старшыня валодае правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы. ДзейнасцьВыдавецкія праекты
Выставачныя праекты
Калекцыя беларускага плакатаУ 1999 годзе адбылася выстаўка беларускага плаката. Яе падрыхтоўчы перыяд склаў амаль тры гады. Акрамя калекцыі плаката Беларускага саюза дызайнераў таксама дэманстраваліся рарытэты, прадстаўленыя прыватнымі калекцыянерамі і самімі мастакамі. У 2008—2009 гадах праводзілася перасоўная выстаўка плаката «Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі». Яна праходзіла ў Варшаве[21], Берліне[22], Дрэздэне[23], Бруселі, Трыесце, Гранароле, Тулузе. У экспазіцыю былі ўключаны 43 найбольш яскравыя работы беларускіх плакатыстаў 1970—2000-х, у якіх адлюстраваліся сацыяльна-палітычныя трансфармацыі кожнага перыяду, у тым ліку сацыяльны феномен «Homo Sovieticus». У 2016—2017 гадах у межах праграмы Choice Беларускі саюз дызайнераў зладзіў праект «Беларускі плакат», які завяршыўся выставамі ў Мінску, Берасці, Гародні, Нясвіжы і Віцебску, а таксама стварэннем сайту беларускага плаката plakat.unid.by(недаступная спасылка) Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia