Альберых II Спалецкі
Альберых II Спалецкі (італ.: Alberigo II di Spoleto; 911—954) — з 932 года рымскі патрыцый і сенатар. Сын Альберыха I і Марозіі. БіяграфіяПасля смерці Альберыха I Марозія ажанілася з Гвіда Тасканскім, а пасля яго смерці з каралём Гуга Італьянскім. Абраза, нанесеная гэтым апошнім свайму пасербу Альберыху II, стала нагодай да паўстання рымлян (у 935 годзе) і выгнання Гуга, пасля чаго Альберых захапіў вярхоўную свецкую ўладу ў Рыме, а сваю маці Марозію і свайго брата Папу Яна XI пасадзіў у турму, дзе яны заставаліся да самай сваёй смерці. У 946 годзе Гуга быў вымушаны прызнаць уладу Альберыха над Рымам. Пяць Пап пад час кіравання Альберыха былі толькі бязвольнымі марыянеткамі ў яго руках. Ён памёр у 954 годзе, пасля 28-гадовага кіравання. Яго сын ад Альды Арльскай (дачкі Гуга Італьянскага), Актавіян, атрымаў у спадчыну свецкую ўладу над Рымам, з якой ён восенню 955 года, быўшы пад імем Яна XII абраны ў Папы, злучыў і духоўную. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia