Альбом Віленскі«Альбом Віленскі» (фр.: Album de Wilna);(польск.: Album Wileńskie) ― серыя альбомаў літаграфій з відамі Вільні і яе наваколіц, помнікамі архітэктуры, партрэтамі гістарычных дзеячаў Беларусі і Польшчы. Выданні Альбома![]() Альбомы выходзілі ў 1842 ― 1875 гг. па ініцыятыве віленскага лекара і мецэната Яна Вільчынскага ― у шасці выпусках, неаднолькавых па аб'ёме і фармату, у двух варыянтах ― больш дарагія каляровыя літаграфіі і больш танныя манахромныя[1]. Мастакі «Альбома Віленскага»Арыгіналамі ілюстрацый сталі каля 350 работ беларускіх, польскіх і рускіх мастакоў, якія жылі ці пабылі ў Літве і Беларусі: Ян Дамель, Міхал Андрыёлі, Канстанцін Кукевіч, Іван Хруцкі, Васіль Садоўнікаў , Марцін Залескі і інш. Эстампы з іх прац рабілі парыжскія мастакі-літографы Адольф Лафос , Франсуа Грэнье, Адольф Баё , Філіп Бенуа (фр.: Philippe Benoist; 1813-1905) і інш. Альбомы друкавала парыжская друкарня Лемерсье[2]. Сюжэты «Альбома Віленскага»![]() Вялікая колькасць прац ў Альбоме прысвечана Вільні і яе наваколіцам: гэта гарадскія вуліцы, гістарычныя будынкі (універсітэт, сабор св. Станіслава, касцёлы і інш.). Разнастайныя па выкананні партрэты дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў ― Стефана Баторыя, Яна Снядэцкага, Станіслава Юндзіла, Барбары Радзівіл, Станіслава Манюшкі, Уладзіслава Сыракомлі і інш. Трэцяя серыя «Віленскага альбома» (1850) ўяўляла дзевяць эстампаў з медных гравюр па малюнках Францішка Смуглевіча на тэмы польскай гісторыі («Прысяга Тадэвуша Касцюшкі на кракаўскім рынку»), («Смерць Хадкевіча»), («Уступленне Баляслава Храбрага ў Кіеў»)[3]. У Музеі Віленскага ўніверсітэта захоўваецца 163 літаграфіі з Альбома. У віленскай карціннай галерэі адна зала цалкам прысвечана «Альбому Віленскаму»[4][5]. З «Альбома Віленскага»
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia