Уладзіслаў Сыракомля
Уладзіслаў Сырако́мля, сапраўднае імя Людвік Францішак Уладзіслаў Аляксандравіч Кандрато́віч (17 (29) верасня 1823[1][2], Смольгава, Бабруйскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя[3][4][…] — 3 (15) верасня 1862[1], Вільня, Расійская імперыя[5][3][…]; Крыптанімы: N.N., K., Ldwk Kndrtcz) — беларускі i польскі паэт-гуманіст, публіцыст, крытык, перакладчык, этнограф. Біяграфія![]() Належаў да шляхецкага роду Кандратовічаў герба «Сыракомля». Назву герба паэт узяў за творчы псеўданім. Паходжанне і сталеннеНарадзіўся ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер — Любанскі раён Мінскай вобласці) у сям’і Аляксандра Каятана Кандратовіча i Вікторыі Златкоўскай, якія паходзілі з паланізаванай беларускай шляхты. Дзяцінства прайшло ў пераездах па арандаваных бацькам фальварках Смолічы, Яськавічы, Кудзінавічы, Мархачоўшчына на Міншчыне. Пачатковую адукацыю атрымаў дома[7]. У 1833—1837 гадах цягнулася школьнае навучанне, спачатку ў Нясвіжскай дамініканскай школе, тады ў школе ў Навагрудку[7]. Пазней працаваў у канцылярыі Радзівілаў (1840—1844). Тут ён меў магчымасць знаёміцца з класічнай літаратурай, перыёдыкай, архівам Радзівілаў, ммець зносіны з мясцовымі эрудытамі — выпускнікамі Віленскага ўніверсітэта, карыстацца ix кнігазборамі, наведваць літаратурныя вечарыны. Сыракомля занатоўваў тут у дзённіку мясцовыя паданні, апавяданні пра мінуўшчыну Нясвіжа i яго саноўных гаспадароў, якія «свае імёны то золатам, то крывёю ўпісалі ў памяць народа»[7]. Жаніцьба і пераездыУ 1844 годзе ажаніўся з 16-гадовай Паўлінай Мітрашэўскай. Пасля вяселля звольніўся ca службы ў Радзівілаў i заарандаваў фальварак Залучча (над Нёманам ніжэй за Стоўбцы). Пісаць свае паэтычныя творы ён пачаў менавіта тут[7]. У 1852 годзе на працягу тыдня, падчас паморку халеры памерлі тры Сыракомлевы малалетнія дачкі (чацвёртае дзіцё, сын, выжыў)[крыніца?]. Паэт пісаў, што не меў «сілы праз свае горкія ўспаміны жыць далей у вёсцы, у мясціне, дзе калісьці жыццё працякала больш шчасліва»[крыніца?]. У верасні 1852 года Кандратовічы пераехалі ў Вільню. У красавіку 1853 года яны пачалі арандаваць фальварак Барэйкаўшчыну (на ўсход ад Вільні, у бок Меднікаў). Тут Сыракомля і правёў рэшту жыцця і напісаў большасць сваіх твораў. Але, паводле яго слоў, сапраўды роднаю гэтая арандаваная сядзіба яму так i не стала[7]:
Віленскі перыядПерад 1857 годам Сыракомля закахаўся ў акторку Гелену Кіркор (Маеўскую), жонку Адама Кіркора, сувязь пратрывала да 1858 года. З Геленай Уладзіслаў сустракаўся у замежжы, у часе яе выездаў на гастролі. Жадаючы апраўдацца за «грахоўнае» каханне, Сыракомля напісаў паэму «Стэла Фарнарына», у якой апавядалася пра каханне знакамітага італьянскага мастака Рафаэля да лекаравай дачкі Стэлы. Паэму сустрэлі варожа, шляхта забараняла сваім дочкам нават браць яе ў рукі[7]. У Познань Сыракомля ездзіў не толькі дзеля каханай. Ён наладжваў сувязі з патрыятычнымі асяродкамі Прусіі i Аўстрыі, абмяркоўваў магчымасць супольных дзеянняў[7]. Пасля гэтых паездак за паэтам быў арганізаваны таемны нагляд. З 1860 года Сыракомля працаваў у газеце «Kurier Wileński». ![]() У красавіку 1861 выступіў на патрыятычнай маніфестацыі ў Коўне з вершамі. Выехаў з чужым пашпартам у Варшаву, а на зваротным шляху быў арыштаваны і зняволены ў віленскую турму. Быў пад арыштам на працягу месяца. Сябры неўзабаве дамагліся вызвалення Сыракомлі як хворага на сухоты[7]. Паэт быў вызвалены пад нагляд паліцыі, ён мусіў знаходзіцца ў сваім маёнтку пад хатнім арыштам. У гэты час дом Сыракомлі часта наведвала паэтка-пачнальніца Зоф’я Манькоўская[8], якая даводзілася яму пляменніцай яго швагра. У 1862 годзе паэт падараваў ёй аўтограф верша «Да панны Зоф’і Манькоўскай», чым дабраславіў яе «спяваць пасля яго на сіратлівай Літве»[9]. ![]() ![]() Памёр 15 верасня 1862 года ў сваім маёнтку. Пахаваны на віленскіх могілках Роса. ТворчасцьУ адным з першых сваіх вершаваных пасланняў знаёмай ён намаляваў карціну цяжкага, гаротнага становішча селяніна, падкрэсліваў яго душэўную прыгажосць i дабрыню[10]:
Цалкам яго паэтычны талент раскрыўся ў Залуччы. Дэбютаваў вершаванай гутаркай «Паштальён», напісанай паводле пачутай у Міры гісторыі («народнай гутаркі») і надрукаванай у віленскім часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1844, т. 6). Гутарка была перакладзена ў скарочаным варыянце Л. Трэфалевым, стала папулярнай рускай народнай песняй («Калі я на пошце служыў ямшчыком…»). У «Athenaeum» друкаваліся i іншыя яго вершы i празаічныя творы. Яны пачалі выдавацца i асобнымі зборнікамі, хадзілі ў рукапісах, завучваліся на памяць. Ужо ў падзагалоўку «Паштальёна» — «народная гутарка» — вызначыўся асноўны жанр яго паэтычных твораў, героем якіх звычайна быў беларускі селянін або шляхціц. Паэт падкрэсліваў адзінства сваёй творчасці з народам, яго інтарэсамі i спадзяваннямі. Ён пісаў, «Не я пяю, а люд божы…» У гэты час убачылі свет яго гутаркі «Хадыка», «Высакародны Ян Дэмбарог», шэраг вершаў. Паэт Кандратовіч, які ўзяў сабе псеўданім Уладзіслаў Сыракомля (ад радавога герба), займаўся таксама i перакладамі з латыні, публіцыстыкай, пісаў «Гісторыю літаратуры ў Польшчы»[10]. Творчасць Сыракомлі адметная палымяным патрыятызмам, глыбокім веданнем гісторыі Бацькаўшчыны, характару, звычаяў, асаблівасцей нацыянальнай псіхалогіі беларусаў. У сваіх творах ён апяваў хараство наднёманскіх краявідаў, падкрэсліваючы, што яны даражэйшыя за славутыя замежныя. Яго вабілі i гістарычныя падзеі, што сведчылі пра патрыятызм продкаў, пра ix імкненне да свабоды i шчасця, гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля вызвалення Айчыны. Гэты матыў прагучаў у яго творах «Соф’я, княжна Слуцкая», «Марцін Студзенскі». Гораду Нясвіжу i яго былым уладарам паэт прысвяціў 6 санетаў, якія аб’яднаў у цыкле «Успаміны пра Нясвіж» (1844). У адным з ix пад назвай «Труны Радзівілаў у езуіцкім касцёле» гаварылася[10]:
У 1856 годзе Сыракомля зноў вярнуўся да гэтай тэмы. У вершы «Ілюмінацыя» ён расказаў пра гісторыю, пачутую ад старой гараджанкі: калі адна з жыхарак Нясвіжа, у якой захварэў на воспу сын, адмовілася ў дзень імянін Радзівіла выставіць палаючую паходню, панскі служка павыбіваў у яе хаце вокны, выгнаў гаспадыню на вуліцу i прымусіў яе выконваць загад[10]:
Выказваючы спачуванне i сімпатыю да беднага люду, прапаведуючы дабро i гуманізм, паэт параўноўваў сябе з вясковым лірнікам, які «ў дарагой старонцы будзе граць людзям». Ён лічыў неабходным дапамагчы народу ўсвядоміць, што ён сам гаспадар на сваёй зямлі. Адзін з яго герояў-сялян гаварыў: «Я край мой кармлю адвеку i маю права звацца чалавекам». Паводле Сыракомлі, вялікую ролю ў выхаванні самасвядомасці i годнасці нацыі павінна адыграць гістарычнае асветніцтва. Таму шэраг яго празаічных i навуковых твораў прысвечаны менавіта праблемам гісторыі, этнаграфіі i мовы беларусаў. Сярод ix «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Кароткае даследаванне мовы i характеру паэзіі русінаў Мінскай правінцыі» (1856), «Мінск» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861), нататкі аб мінулым Нясвіжа для кнігі М. Балінскага «Старажытная Польшча», шматлікія артыкулы ў перыядычным друку. Характэрнай рысай творчасці Сыракомлі быў i своеасаблівы рамантызм — без узрыўных вулканічных пачуццяў i ўзлётаў, такі, які «моцна трымаўся зямлі». Шырока выкарыстоўваў паэт сюжэты i вобразы беларускага фальклору. Асабліва моцна захапіў яго лірызм беларускіх народных песень, уплыў якіх адчуваецца ў вершах «Крук», «Груган», «Жніўная песня», «Доля» i інш. У апошнім з ix Сыракомля з горыччу i надзеяй пісаў[10]:
З друку выйшлі 6 тамоў яго перакладаў паэтаў-лаціністаў XVI—XVIII стст., некалькі зборнікаў паэм-гутарак, «Гісторыя літаратуры ў Польшчы…» (т. 1—2, 1850—1852), паэма «Маргер» (1855). У тэатры была пастаўлена яго п'еса «Хатка ў лесе»[10]. Перакладаў на польскую мову творы разнастайных рускіх, французскіх, украінскіх, нямецкіх і лацінскіх паэтаў. Сярод найбольш значных працаў — пераклады твораў Гётэ, Гейнэ, Лермантава, Шаўчэнкі, Някрасава, Беранжэ і іншых. Творы У. Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы. Пісаў найчасцей на польскай мове. У большасці сваіх твораў адлюстроўваў жыццё ў Беларусі, яе гісторыю. Аўтар апрацовак беларускіх народных казак. З беларускамоўных твораў Сыракомлі захаваўся верш «Добрыя весці» (1848, 1861), прысвечаны рэвалюцыйным падзеям у Еўропе. Таксама паэту часта прыпісваецца напісаная па-беларуску лірычная мініяцюра «Ужо птушкі пяюць усюды», хаця газета «Kurjer Litewski», дзве верш упершыню з’явіўся пад іменем Сыракомлі, праз некалькі дзён надрукавала абвяржэнне, паводле якога аўтарам быў Чэслаў Янкоўскі.[11] Памяць![]() Памяці Сыракомлі прысвяцілі свае вершы Я. Лучына, А. Плуг, Я. Купала. Яго вобраз выведзены ў аповесці А. Мальдзіса «Восень пасярод вясны» (1984). У Барэйкаўшчыне створаны музей-бібліятэка Сыракомлі, яго імем названа вуліца ў Нясвіжы[7] і Мінску. У Варшаве у гонар паэта названыя адразу дзве вуліцы: вуліца Людвіка Кандратовіча і вуліца Уладзіслава Сыракомлі. У 1993 годзе быў адкрыты бюст Сыракомлі ў Старым парку Нясвіжа[12]. У Вільні на доме, у якім памёр паэт (вул. Барбары Радзівіл, 3), змешчана памятная шыльда[13]. Творы
Беларускія пераклады
ГалерэяЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia