Альменеўскі раён
Альме́неўскі раён (руск.: Альменевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Альменева. ГеаграфіяАльменеўскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Сафакулеўскім, Шчучанскім, Шуміхінскім, Мішкінскім, Куртамышскім і Цалінным раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 2486 км². ГісторыяІчкінскія татары, якія цяпер насяляюць гэты і суседнія раёны, перасяліліся на заўральскія землі пасля падзення Казанскага ханства. У 1556 годзе яны спыніліся ля прытока ракі Ісець. Паводле падання, татары шукалі зручнае для жыцця месца з добрай пітной вадой. НасельніцтваНасельніцтва раёна станам на 2020 год складала 9233 чалавекі. Сярод нацыянальнасцей у раёне жывуць рускія, башкіры і татары. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia