Каргапольскі раён
Каргапольскі раён (руск.: Каргапольский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца мястэчка Каргаполле. ГеаграфіяКаргапольскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Шадрынскім, Шатроўскім, Белазерскім, Кетоўскім, Юргамышскім і Мішкінскім раёнамі. Плошча раёна складае 3193,3 км². ГісторыяКаргапольскі раён быў утвораны 3 лістапада 1923 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК. НасельніцтваНасельніцтва раёна станам на 2020 год складала 29278 чалавек, што робіць раён другім паводле колькасці насельніцтва раёнам вобласці. Рускія (95,2 %) фармуюць абсалютную большасць насельніцтва. Другой этнічнай групай з’яўляюцца казахі (1,3 %). Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia