Альмінская нізіна
Альмінская нізіна (укр.: Альминська низовина) — нізіна на паўднёвым захадзе Крымскага паўвострава[заўв 1]. Паверхня слабанахіленая з паўночнага ўсходу (ад даліны ракі Салгір) на паўднёвы захад у бок Каламіцкага заліва Чорнага мора; з поўдня абмежавана перадгорнымі хрыбтамі; на ўсходзе — Сімферопальскае ўзвышша. Плошча каля 1650 км². Пераважныя вышыні 50—100 м. У геалагічным плане гэта ўпадзіна-сінекліза, запоўненая пластамі неагенавых, палеагенавых і мелавых адкладаў агульнай магутнасцю 1800 м. Нізіна пакрыта тоўшчай рыхлых парод з пяскоў і чырвона-бурых глін неагенавага куяльніцкага ярусу і суглінкаў чацвярцічнага ўзросту. Іх магутнасць ад 2 да 25 м. Паверхня складзена з пяскоў, суглінкаў і глін. ![]() У межах Альмінскай нізіны — даліны рэк Альмы, Качы, Булганака-Заходняга; шэраг салёных азёр (Сасык, Сакскае возера, Кызыл-Яр), з якіх здабываюць соль і лекавыя гразі. Выяўлены запасы мінеральных вод. Тут знаходзіцца Альмінскі артэзіянскі басейн з прэснымі падземнымі водамі добрай якасці. Расліннасць прадстаўлена кавыльна-тыпчаковым і палынным стэпам, большая частка тэрыторыі разарана пад збожжавыя і тэхнічныя культуры, сады і вінаграднікі. ЗаўвагіКрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia