Альфрэд Слізень
Альфрэд Слізень (каля 1834 — 21 верасня 1882) — прадстаўнік шляхецкага роду Слізняў[1]. Пабудаваў у родавым маёнтку Дзявяткавічы сядзібны дом на «англійскі густ». Біяграфія![]() Быў адным з трох сыноў Стэфана Слізня (2.6.1817 — ?) і яго жонкі Канстанцыі з Валовічаў (1788 — 6.2.1841)[1]. Валодаў Дзявяткавічамі, Дзедзілавічамі і Кастыкамі. Прадаў маёнтак Галянова[1]. У 1859 годзе граф Альфрэд Слізень з'яўляўся дзейсным дабрачынцам Музэюма старажытнасцей Віленскай археалагічнай камісіі[2]. Альфрэд Слізень знаходзіўся доўгі час на дзяржаўнай службе ў Міністэрстве замежных спраў Расійскай імперыі, а затым на пасадзе губернскага сакратара. Па гэтай прычыне ён падоўгу адсутнічаў у маёнтку[3]. Узвёў у Дзявяткавічах вялікі дом у неагатычным стылі. Сям'яБыў жанаты з Элізай (Эльжбетай) з Тышкевічаў, дачкой Іосіфа Тышкевіча з Плешчаніц. Мелі дзяцей Станіслава, Генрыка, Марыю і Соф'ю[4]. Генрык і Соф'я былі забіты бальшавікамі, Станіслаў памёр у 1910, а Марыя — у 1940 у Беластоку[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia