Сядзібна-паркавы комплекс Слізняў (Новадзевяткавічы)
Сядзібна-паркавы комплекс Слізняў — незахаваная сядзіба роду Слізняў у аграгарадку Новадзевяткавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Гісторыя![]() У 1677 Тэадор Мялешка прадаў сваю частку маёнтка Дзевяткавічы Аляксандру Казіміру Слізню. З гэтага часу і да 1939 года гаспадарамі Дзевяткавіч становяцца прадстаўнікі шляхецкага роду Слізняў. За 250 з лішнім гадоў Дзевяткавічы змянілі многіх уладальнікаў з роду Слізняў.
У сярэдзіне 19-га стагоддзя Альфрэд Слізень узводзіць у Новадзевяткавічах магутны замак на «англійскі густ». Будынак не захаваўся, але да нас дайшла акварэль Напалеона Орды 1860-х гадоў, дзе палац намаляваны з тыльнага боку. У палацы была найбагацейшая бібліятэка, кнігі ў якой збіралі на працягу 5 стагоддзяў. Палац знік у 1944 годзе: яго ўзарвалі партызаны. Часткова захаванае паўночнае крыло былога палаца займае кантора саўгаса. АрхітэктураВелічны трохпавярховы будынак накрыты «старапольскім» мансардавым дахам: з тарца ўзвышаецца прамавугольная ў сячэнні вежа, прыгонны характар якой узмацняецца навіслымі па кутах круглымі пінаклямі і зубчастым парапетам. На вежы меўся флагшток, вымпел якога сведчыў аб прысутнасці ў палацы ўладальніка. Супрацьлеглы тарэц будынка завяршылі дзве двух’ярусныя вуглавыя вежы з зубчастымі парапетамі. Прыгонную сярэдневяковую суровасць будынка некалькі змякчала прыбудаваная з тарцовага боку зашклёная аранжарэя. ПаркПерад палацам быў парк рэгулярнай планіроўкі, які велічнай ліпавай алеяй злучаўся з касцёлам. Плошча 12 га. Пейзажны. Парадавая частка мела сіметрычна-восевае рашэнне. На аснове кампазіцыйнай восі размяшчаліся палац, парадны партэр, фіксаваны бакавымі флігелямі, доўгая ўязная алея. Аснова кампазіцыі пейзажнай часткі — вялікая цэнтральная паляна, фланкіраваная дрэвавымі групамі. Водная сістэма — сажалкі, злучаныя пратокамі ў пойме р. Грыўда. 3 поўдня да парку прымыкае сад. У дрэвастоі пераважаюць мясцовыя віды, фон складаюць ясень і вольха. 3 экзотаў растуць рабіннік рабіналісты (Sorbaria sorbifolia), снежнаягаднік белы (Symphoricarpos albus), конскі каштан звычайны (Aesculus hippocastanum). Парк збярогся часткова. У мастацтвеЗахавалася акварэль Напалеона Орды 1860-х гадоў, дзе палац намаляваны з тыльнага боку. Драўляны двор (сядзіба адміністратара маёнтка) змешчана на ілюстрацыі ў выданні «Przez Kraj Ludzi, Zwierząt i Bogów» Ф. Асяндоўскага. Цікавы фактУжо пасля знішчэння палаца, у яго вежы насяляла вялікая калонія турухтанаў. ГалерэяГістарычная графіка
Гістарычныя здымкі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia