Аляксандра Іванаўна Воранава
Аляксандра Іванаўна Воранава (1 ліпеня 1908, г. Віцебск — 26 лістапада 1978) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1972)[1]. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1930 годзе. Працавала ў вышэйшых навучальных установах Мінска, Оршы, Уральска. У 1944—1948 гадах загадчык кафедры, з 1962 года выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута, у 1948—1962 гадах загадчык кафедры Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КП(б)Б[1]. Навуковая дзейнасцьАўтар прац па гісторыі працоўнага класа і рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў XIX — пачатку XX стагоддзяў[1]. У працах А. І. Воранавай раскрыта дынаміка фарміравання і развіцця фабрычна-заводскага пралетарыяту, ахарактарызаваны сацыяльна-эканамічныя прычыны і ўмовы, этапы і рост рабочага руху, асабліва ў перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, паказана дзейнасць першых сацыял-дэмакратычных груп на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў[2]. Аднак у даследаваннях А. І. Воранавай ідэалізаваліся рабочы рух і ступень бальшавіцкага кіраўніцтва ім, што было ўласціва гістарычнай навуцы таго часу[2]. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia