Аляксандр Іванавіч Жукоўскі

Аляксандр Іванавіч Жукоўскі
маршалак шляхты Рагачоўскага павета
1855 — 1860

Нараджэнне 1820[1]
Смерць 1915[1]
Месца пахавання
Жонка Клацільда з Цеханавецкіх[d][1]
Званне штабс-капітан

Аляксандр Іванавіч Жукоўскі (1820—1915) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Штабс-капітан корпуса інжынераў шляхоў паведамленняў[ru].

У 1855—1859/1860 гадах маршалак шляхты Рагачоўскага павета[2]. Памешчык, паводле 10-га народнага перапісу за ім лічыліся маёнткі Весялова (Шапчыцы), Меркулавічы і Лесавая Буда.

Удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў. Быў схоплены, трымаўся ў Магілёўскім астрогу[3].

Мемарыяльна дошка на капліцы-пахавальні

Пахаваны ў сямейнай пахавальні ў неаегіпецкім стылі на Польскіх могілках Магілёва.

Сям’я

У шлюбе з Клацільдай з Цеханавецкіх, дачкой Яна Цеханавецкага, клімавіцкага маршалка, і Клацільды з Галынскіх. Мелі сына Альгерда.

Зноскі

  1. а б в Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. RachubaWarszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
  2. Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
  3. НАРЫСЫ ГІСТОРЫІ КАРМЯНШЧЫНЫ: выбары Прадвадзіцеля ў 1863 г.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya