Польскія могілкі (Магілёў)
Польскія (Каталіцкія) могілкі — могілкі ў Магілёве, размешчаныя па вуліцы Лазарэнкі. Плошча складае 2,5 га. Гісторыя![]() Могілкі былі заснаваны на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў, найстарэйшае пахаванне, якое захавалася, датуецца 1810 годам. Паводле перапісу 1997 года, на могілках налічваецца каля 250 старадаўніх пахаванняў[1] У 1904 годзе ў цэнтры могілак пабудавана з цэглы капліца-пахавальня Сенажацкіх. Таксама ў пачатку XX ст. на могілках былі ўзведзены неагатычная і неакласіцыстычная капліцы, і капліца-надмагілле Жукоўскіх у неаегіпецкім стылі[2]. У 1950-х гадах на могілках на рэлігійныя святы ў летні перыяд збіраліся католікі Магілёва, якія маліліся каля магіл сваякоў, а потым праводзілі агульныя спевы малітваў і псалмоў. Замест ксяндза кіравала гэтымі спевамі Юлія Дашкевіч са Шклоўскага раёна[3]. Закрытыя для пахаванняў у 1976 годзе[4]. Капліца-пахавальня Сенажацкіх перададзена вернікам і асвячона 25 лістапада 1989 года[2]. Неагатычная капліца ператворана ў грэка-каталіцкую царкву іконы Маці Божай Бялыніцкай. Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia