Аляксандр Іванавіч Зазуля
Аляксандр Іванавіч Зазуля (9 ліпеня 1965, в. Гайкоўка, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 9 ліпеня 1965 года ў в. Гайкоўка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, правазнаўства; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў электрамеханікам на чыгунцы на ст. Жабінка Брэсцкай вобласці; слесарам КВПіА ПТФ у г. Кобрыне; першым сакратаром Кобрынскага гарадскога камітэта ЛКСМБ; загадчыкам аддзела гандлю, інспектарам па справах моладзі, юрыстам Кобрынскага гарадскога выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці; у фірме «Факторыя»; дырэктарам ЗАТ «Аптымалсэрвіс» у г. Кобрыне. З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. З 2012 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У 2013—2018 гадах — старшыня Кобрынскага райвыканкама. УзнагародыУзнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», «15 гадоў вываду савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан», «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «70 гадоў Узброеным Сілам СССР», «90 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёЖанаты, мае сына і дачку. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia