Аляксандр Іванавіч Зіменка

Аляксандр Іванавіч Зіменка
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1946(1946-10-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 2025(2025-03-07) (78 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Тарас Мікалаевіч Паражняк
Член у

Аляксандр Іванавіч Зіме́нка (16 кастрычніка 1946, Мінск7 сакавіка 2025[1]) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў у 1970 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Адзін са стваральнікаў і галоўны мастак (з 1995) выдавецтва «Панграф». Сярод твораў у кераміцы: кампазіцыі «Злыя каралі» (1975), «Гартаючы старонкі кніг Якуба Коласа» (1982), «Песня травы» (1996), рэльефы «Напалм» (1976), «Беларускія спартыўныя гульні» (1979), трыпціх «Свет Міколы Гусоўскага» (1980). Аформіў інтэр'еры будынкаў беларускага аддзялення расійскага інфармацыйнага агенцтва «Навіны» (1971, рэльефы), будынка ЦК КПБ (1976, зараз рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; паркеты, люстры, дэкаратыўныя агароджы), рэстарана «Беларусь» у Брэсце (1979; манументальная размалёўка «Паляванне ў Белавежскай пушчы»). Стварыў дызайн каштоўных папер, манет, марак, памятных медалёў. Працаваў таксама ў жывапісу («Партрэт Казіміра Малевіча», «Гарадскі раманс», абедзве 1992).

Аформіў кнігі «Садружнасць незалежных дзяржаў», «Сядзібны партрэт Беларусі XVII — першай паловы XIX ст. са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» (1996, абедзве з Дз. Бяліцкім).

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya