Аляксандр Іванавіч Паляйчук
Аляксандр Іванавіч Паляйчук (15 ліпеня 1955, в. Ладараж, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 15 ліпеня 1955 года ў в. Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Матэматыка»; Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці. Працаваў настаўнікам матэматыкі Парскай васьмігадовай школы; дырэктарам Асабовіцкай васьмігадовай школы; намеснікам старшыні калгаса «Шлях Леніна» Пінскага раёна; інструктарам Пінскага раённага камітэта партыі; старшынёй СВК «Лапаціна» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Айчыны III ступені. Асабістае жыццёЖанаты, мае дзвюх дачок. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia