Аляксандр Іванавіч Ціток

Аляксандр Іванавіч Ціток
Сцяг Старшыня Хойніцкага райвыканкама Сцяг
2011 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Сцяг Старшыня Шклоўскага райвыканкама
з 2 красавіка 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Васіль Віцюноў

Нараджэнне 1967
Адукацыя
Месца працы

Аляксандр Іванавіч Ціток (нар. 1967, в. Дворышча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў у 1997 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2007 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў у 1986 годзе ў саўгасе «Судкова» Хойніцкага раёна, у 19882009 гадах працаваў аграномам саўгаса «Прудок» Мазырскага раёна, Мазырскай занальнай дзяржаўнай сортавыпрабавальнай станцыі, узначальваў КДУП «Мазырзелянбуд», Мазырскую сортавыпрабавальную станцыю.

З 2009 года — намеснік, першы намеснік старшыні — начальнік райсельгасхарча Мазырскага райвыканкама, у 20112016 гадах — старшыня Хойніцкага райвыканкама. З верасня 2016 года — начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

2 красавіка 2019 года прызначаны старшынёй Шклоўскага райвыканкама[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya