Аляксандр Іванавіч Юркевіч
Аляксандр Іванавіч Юркевіч (21 красавіка 1954, в. Малыя Лясковічы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат тэхнічных навук. БіяграфіяНарадзіўся 21 красавіка 1954 года ў в. Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; аспірантуру БелНДІМСГ. Працаваў інжынерам-канструктарам канструктарскага бюро «Саюзтрактарапрам» у г. Кішынёве (Малдаўская ССР); галоўным тэхнолагам, намеснікам кіраўніка Гарадзішчанскага спецаддзялення «Сельгастэхніка» Баранавіцкага раёна; галоўным інжынерам Баранавіцкага раённага аб'яднання «Сельгасхімія» Брэсцкай вобласці; старшынёй Пружанскага раённага аб'яднання «Сельгасхімія» Брэсцкай вобласці; начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Рашэннем ад 10 ліпеня 2013 года раённы Савет дэпутатаў прысвоіў званне «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна»[1]. Асабістае жыццёЖанаты, мае дзвюх дачок. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia