Аляксандр Аляксандравіч Аутка
Аляксандр Аляксандравіч Аутка (нар. 5 верасня 1946, в. Жытомля, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне агародніцтва. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар. БіяграфіяСкончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1965), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1973). Працаваў у Калгасе імя Суворава, Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці (1965, галоўны аграном); Калгасе імя Заслонава, Гродзенскі раён (1968—1972, галоўны аграном, намеснік старшыні); Беларускім навукова-даследчым інстытуце бульбаводства і плодаагародніцтва (1972—1990, з 1987 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Інстытуце агародніцтва НАН Беларусі (1990—1995, намеснік дырэктара па навуковай рабоце; 1999—2011 — дырэктар); Закрытае акцыянернае таварыства «Агротон» (1995—1996, генеральны дырэктар); НВА «Белорусское овощеводство» (1996—1999, генеральны дырэктар); НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі (2011—2013, галоўны навуковы супрацоўнік); Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (2013—2018); Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (з 2018). Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых тэхналогій вытворчасці насення і прадукцыі агароднінных культур; сучасныя механізаваныя тэхналогіі вырошчвання расады ў адкрытым і закрытым грунце. Больш за 45 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. УзнагародыЗванне «Вынаходнік СССР», медаль Францыска Скарыны. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia