Медаль Францыска Скарыны

Медаль Францыска Скарыны
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль Францыска Скарыны
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Работнікі навукі, адукацыі і культуры.
Падставы ўзнагароджання За выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.
Дата заснавання 20 красавіка 1989
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 11 верасня 1990
Колькасць 1026
Матэрыял Тампак
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За працоўныя заслугі»
Малодшая Медаль «За бездакорную службу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль Францы́ска Скары́ны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавіка 1989 года[1]. Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3727-XII ад 13 красавіка 1995 года ў палажэнне аб медалі былі ўнесены змены (ён пачаў размяшчацца не пасля ўзнагарод СССР, а пасля медаля «За працоўныя заслугі»[2]). Медаль ізноў быў зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 1997 года № 49-З[3]. На сённяшні дзень усё, што тычыцца дадзенага медаля, як і ўсіх астатніх беларускіх узнагарод, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»[4].

Апісанне

Выгляд медаля ў 1989—2017 гадах

Медаль Францыска Скарыны мае форму круга дыяметрам 32 мм. На вонкавым боку медаля размешчаны рэльефная выява Францыска Скарыны і надпіс «Францыск Скарына», на адваротным боку — знак «сігнет».

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка пакрыта муаравай стужкай зялёнага колеру, пасярэдзіне стужкі — жоўтая паласа нацыянальнага арнаменту, стужка абрамлена пазалочанай ніткай.

Медаль вырабляецца з тампаку[5].

Правілы ўзнагароджвання

Медалем Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Медалем могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.

Некаторыя з узнагароджаных

1990

1991

1992

1993

1994

1995

1996

1997

1998

1999

2000

2001

2002

2003

2004

2005

2006

2007

2008

2009

2010

2011

2012

2013

2014

2015

2016

2017

2018

2020

2021

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 20 апреля 1989 года N 2675-XI «Об утверждении положения о медали Франциска Скорины и её описания» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
  2. Постановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 13 апреля 1995 года № 3727-XII «Об утверждении Положений о звании „Герой Беларуси“, орденах и медалях Республики Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
  3. Закон Республики Беларусь от 2 июля 1997 г. № 49-З «Об утверждении Положений о звании „Герой Беларуси“, орденах, медалях и почётных званиях Республики Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
  4. Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 года № 288-З «О государственных наградах Республики Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2011. Праверана 11 ліпеня 2010.
  5. Медалі Рэспублікі Беларусь
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.
  7. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2018. Праверана 27 лютага 2019.
  8. Указ Президента Республики Беларусь от 23.07.2020 г. № 290 «Аб узнагароджанні» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 2 жніўня 2024.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya