Аляксандр Аляксандравіч Падзерачоў
Аляксандр Аляксандравіч Падзерачоў (нар. 31 ліпеня 1975 Гомель, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па баскетболе. БіяграфіяВыхаванец гомельскай СДЮШАР № 9. Першы тренер — Святлана Уладзіміраўна Валашчук. У далейшым навучаўся баскетболу пад кіраўніцтвам Леаніда Мікалаевіча Макарэвіча, Валянціна Пятровіча Вароніна, Барыса Андрэевіча Царыкава[1][2]. Выступаў за клубы Гомеля, а таксама за «Лакаматыў-КіС» (Віцебск), «Гродна-93», АЗАА (Асіповічы). Быў галоўным трэнерам клубаў «Сож» (Гомель), РДВАР (Мінск), РЦАП-СДЮШАР (Мінск), «Цмокі-Мінск-2», юнацкай (U-16) і юніёрскай (U-18) зборнай Беларусі. У 2014 годзе быў асістэнтам Душана Гвоздзіча ў мужчынскай зборнай Беларусі[3]. У ліпені 2024 года прызначаны галоўным трэнерам БК «Мінск»[4]. 28 верасня 2024 года адбыўся першы афіцыйны матч як галоўнага трэнера БК «Мінск», ў якім каманда перамагла каманду «Рубон» (Віцебск) з лікам 71 : 67[5]. 24 лістапада 2024 года каманда «Мінск» прайграла «Гродна-93» у фінале Кубка Беларусі, стаўшы сярэбраным прызёрам[6]. Кар’ера баскетбаліста
Кар’ера трэнера
ДасягненніЯк баскетбаліста
Як трэнера
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia