Аляксандр Аляксеевіч Янкоўскі
Аляксандр Аляксеевіч Янкоўскі (нар. 27 мая 1911 — 16 мая 1999, Краснаярск) — работнік чыгуначнай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1943). БіяграфіяЗ 1927 года працаваў у Аршанскім дэпо слесарам, памочнікам машыніста, машыністам намесніка начальніка дэпо па паліўна-складской гаспадарцы. У 1941–1945 гадах – машыніст, намеснік начальніка паравознай калоны асаблівага рэзерву Народнага камісарыята шляхоў паведамлення № 3. За асаблівыя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронта і народнай гаспадаркі і выдатныя дасягненні ў аднаўленні чыгуначнай гаспадаркі ў цяжкіх умовах ваеннага часу Аляксандру Янкоўскаму ў 1943 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. У 1945–1953 гадах зноў працаваў у паравозным дэпо Орша. Пазней працаваў начальнікам службы лакаматыўнай гаспадаркі ў Краснаярску. З 22 мая 1968 года – персанальны пенсіянер саюзнага значэння. Памёр Аляксандр Янкоўскі ў Краснаярску[1]. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia