Аляксандр Анатолевіч Шырвінт
Аляксандр Анатолевіч Шырвінт (руск.: Алекса́ндр Анато́льевич Ши́рвиндт; 19 ліпеня 1934[1], Масква — 15 сакавіка 2024[2], Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст, педагог, тэлевядучы, пісьменнік-мемуарыст; народны артыст РСФСР (1989). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Прэзідэнт Маскоўскага акадэмічнага тэатра сатыры з 16 лістапада 2021 года, у 2000—2021 гадах быў мастацкім кіраўніком. БіяграфіяУ 1956 годзе з адзнакай скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна (курс Веры Канстанцінаўны Львовай) і быў прыняты ў трупу Тэатра-студыі кінаакцёра. У тым жа годзе сыграў сваю першую ролю ў кіно — эстраднага спевака Вадзіма Сцяпанавіча Ухава ў фільме «Яна вас любіць!» (рэж. Сямён Дзеравянскі і Рафаіл Сусловіч). У 1957 годзе прыняты ў трупу тэатра імя Ленінскага камсамола і залічаны ў штат кінастудыі «Масфільм». У 1967 годзе разам з рэжысёрам Анатолем Эфрасам і некалькімі іншымі акцёрамі перайшоў у Маскоўскі драматычны тэатр на Малой Броннай. У сакавіку 1970 года па запрашэнні сваіх сяброў Міхаіла Дзяржавіна, Марка Захарава і Андрэя Міронава пачаў працаваць у Маскоўскім акадэмічным тэатры сатыры, быў уведзены на ролю графа Альмавівы ў спектаклі «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігара». У 1979 годзе паставіў спектакль «Яе правасхадзіцельства» паводле п’есы Самуіла Алёшына, у 1982 годзе «Канцэрт для тэатра з аркестрам» (аўтар сцэнарыя сумесна з Рыгорам Горыным). Актыўна працаваў на эстрадзе як рэжысёр і канферансье. Фільмаграфія
Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia