Аляксандр Анатольевіч Анісімаў

Аляксандр Анатольевіч Анісімаў
Дата нараджэння красавік 1963
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 2025(2025-01-27) (61 год)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст

Аляксандр Анатольевіч Анісімаў (красавік 1963, Мінск27 студзеня 2025(2025-01-27)) — беларускі рэжысёр-пастаноўшчык і сцэнарыст мастацкага і дакументальнага кіно.

Біяграфія

Аляксандр Анісімаў у 1994 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, майстэрню кінарэжысёра Віктара Турава. З 1992 года пачаў здымаць як рэжысёр, першая работа — кароткаметражка «Кот».

Найбольш значныя ягоныя мастацкія фільмы — «Неверагоднае перамяшчэнне» (2014), «Сляды на вадзе» (2016), «Трымайся за аблокі» (2018), «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2019).

Аўтар шэрагу дакументальных фільмаў — «Званар», «Не спыніцца гадзіннік», «Метафара» і інш, сам зняўся ў некалькіх ролях у кіно.

Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх кінафорумаў[1].

Памёр 27 студзеня 2025 года[2].

Літаратура

  • Белорусское кино : персоналии / Национальная киностудия "Беларусьфильм". – Минск, 2007. – С. 303.
  • На экранах. – 2023. –№ 3. – С. 10–11.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya