Авантуры Пранціша Вырвіча (фільм)
«Аванту́ры Пранціша́ Вы́рвіча» (руск.: Авантюры Прантиша Вырвича) — беларускі мастацкі фільм паводле рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»[1]. Зняты ў 2020 годзе, прэм’ера фільма не адбылася з палітычных прычын[2]. СюжэтПадзеі фільма разгортваюцца ў XVIII стагоддзі. Асноўнае месца дзеяння — тэрыторыя сучаснай Беларусі, ці тагачаснай Рэчы Паспалітай. Галоўны герой — беглы вучань менскага езуіцкага калегіума, малады шляхціц Пранціш са старажытнага роду Вырвічаў герба Гіпацэнтаўр. Разам са сваім слугой і сябрам, доктарам-алхімікам Баўтрамеем Лёднікам, ён трапляе ў вір інтрыг уплывовых магнатаў вакол трона Рэчы Паспалітай і барацьбы за магутны артэфакт — рамфею імператара Канстанціна. Здымкі і пракат![]() Пра падрыхтоўку да работ над фільмам было абвешчана на прэс-канферэнцыі 11 чэрвеня 2018 года ў Мінску генеральным дырэктарам кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімірам Карачэўскім. Кастынг на галоўныя ролі завяршыўся ў кастрычніку. 18 лютага 2019 года адбыўся першы здымачны дзень. Здымкі фільма цягам 2019 года праходзілі ў Лідскім замку, Бабруйску, Міры, Нясвіжы. Спецыяльна для здымак на кінастудыі была зроблена машына на паравым рухавіку, якая апісана ў кнізе і нібыта створана паводле чарцяжоў Леанарда да Вінчы. Таксама, адмыслова да фільма, пабудавалі адпаведныя той эпохі дэкарацыі, было пашыта больш за 200 гістарычных касцюмаў, а акцёры перад здымкамі бралі ўрокі фехтавання і верхавой язды[3]. Праца над карцінай завяршылася ў снежні 2019 года. Перадпрэм’ерны паказ адбыўся 16 сакавіка 2020 года ў мінскім Доме кіно[3]. Першапачаткова прэм’ера фільма была запланавана на 19 сакавіка 2020 года, з паказам стужкі ў рускамоўным варыянце. Але за некалькі дзён да прэм’еры кінастудыя «Беларусьфільм» вырашыла, што больш правільным будзе пераагучыць карціну і на беларускую мову, каб фільм выйшаў у пракат адначасова на дзвюх мовах, і прэм’ера была перанесеная на май 2020 года[4]. У 2020 годзе дубляванне карціны на беларускую мову і выхад яго ў пракат не адбыліся праз эпідэмію COVID-19 і вострую фазу палітычнага крызісу пасля прэзідэнцкіх выбараў[5]. У 2021 годзе было абвешчана, што выхад у пракат фільма адбудзецца ў снежні[6], аднак за некалькі дзён да прэм’еры фільм пачалі прыбіраць з афіш беларускіх кінатэатраў[2]. Прэм’ера фільма не адбылася[7]. СМІ выказваюць здагадку, што фільм быў забаронены рэжымам Лукашэнкі праз тое, што ў ім здымаліся акцёры рэпрэсаванага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы, якія сфармавалі тэатральную групу «Купалаўцы»[2]. Акцёры
Здымачная група
Крытыка
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia