Аляксандр Анатольевіч Друкт
Аляксандр Анатольевіч Друкт (10 мая 1949, Мінск — 17 красавіка 1990) — беларускі музыказнавец, кампазітар. Кандыдат мастацтвазнаўства (1978). БіяграфіяСкончыў у 1972 годзе Беларускую кансерваторыю, выкладаў у ёй. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1978 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1978 года. Навуковая дзейнасць і творчасцьДаследаваў праблемы натуральна-ладавай гармоніі, ладаўтварэння ў сучаснай музыцы, класічнай паліфаніі, пытанні нацыянальнага музычнага працэсу. Набыў вядомасць як музычны крытык. Сярод музычных твораў: вакальны цыкл «Вясновыя песні» на народныя тэксты (1972), «Званы» (1978) і «Вяснянка» (1982) для аркестра народных інструментаў, квінтэт (1982), «Гарэзлівыя прыпеўкі» для 2 цымбалаў, фартэпіяна і ўдарных (1983), «Балбатухі» для 2 домраў , фартэпіяна і ўдарных (1987), вакальная сатыра «Аб трох набобах» на вершы М. Агніўцава (1988) і інш. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia