Аляксандр Андрэевіч Аўсянкін
Аляксандр Андрэевіч Аўсянкін (18 кастрычніка 1924, с. Булатнікава, Мурамскі раён, Уладзімірская вобласць, Расія — 2006) — беларускі спартсмен, трэнер (фехтаванне). Дацэнт (1981). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1954). Працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1954—1987, дацэнт кафедры фехтавання і боксу, у 1962—1974 і 1977—1983 — загадчык кафедры, 1958—1962 — дэкан спартыўнага факультэта), Рэспубліканскай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства (у 1974—1977 — дырэктар, 1987—2002 — трэнер, інструктар). Навуковыя інтарэсы: аптымізацыя вучэбна-трэніровачнага працэсу ў вну; спартыўная трэніроўка фехтавальшчыкаў. УзнагародыЗванні «Майстар спорту СССР» (1950), «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1966). Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia