Уладзімірская вобласць
Уладзімірская вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Іванаўскай, Разанскай і Ніжагародскай абласцямі. Уваходзіць у Цэнтральную федэральную акругу. 14 жніўня — Дзень Уладзімірскай вобласці. З 2006 года на тэрыторыі Уладзімірскай вобласці існуюць 125 муніцыпальных утварэнняў, у тым ліку 5 гарадскіх акруг, 16 муніцыпальных раёнаў, 26 гарадскіх паселішчаў, 80 сельскіх паселішчаў. Буйнейшыя гарады: Уладзімір, Каўроў, Мурам. ГеаграфіяАбласны цэнтр — горад Уладзімір, адлегласць ад Уладзіміра да Масквы: 190 км. Плошча 29 000 км². Уладзімірская вобласць размешчана ў цэнтры еўрапейскай часткі Расіі на поўдні Волга-Окскім міжрэччы, у 80 км на ўсход ад Масквы. Уладзімірская вобласць працягнулася на 170 км з поўначы на поўдзень і на 280 км — з захаду на ўсход. Карысныя выкапніАсноўнымі мінеральнымі рэсурсамі вобласці з'яўляюцца вапнякі, торф, будаўнічыя пяскі і камень, вогнетрывалыя і цагляныя гліны. Май запасы торфу ў памеры 59 млн тон, асноўная іхняя частка залягае ў межах Мяшчэрскай нізіны. Агульныя паклады вапнякоў складаюць 30 млн тон. Кварцавыя пяскі ў вобласці чыстыя, дробныя, амаль без прымешак гліністых часціц ледніковага паходжання маюць федэральнае значэнне, у вялікіх колькасцях залягаюць у паўднёвых раёнах вобласці (Гусь-Хрустальны і Меленкоўскі раёны). Выкарыстоўваюцца пяскі для вытворчасці шкла і крышталю. Таксама ў вобласці маюцца фасфарыты, жалезная руда, ёсць невялікія паклады гіпсу, флюсавых матэрыялаў і металургічных даламітаў мясцовага значэння. На тэрыторыі вобласці сустракаюцца натуральныя крыніцы мінеральных вод. ГідраграфіяАсноўныя рэкі вобласці — Клязьма і Ака. Па тэрыторыі вобласці працякаюць сотні вялікіх і малых рэк, агульнай працягласцю звыш за 8,6 тысяч км. ГісторыяСтаражытныя сляды знаходжання чалавека ставяцца да верхняга палеаліту. Тэрыторыю вобласці з даўніх часоў насялялі мяшчэра, мурама і мера. З X стагоддзя пачалася славянская каланізацыя вобласці, паўсталі гарады Мурам, Суздаль. У XI стагоддзі тэрыторыя вобласці ўвайшла ў склад Растоўска-Суздальскага княства, у XII стагоддзі — Уладзімірска-Суздальскага княства. На пачатку XII стагоддзя паўстаў Уладзімір, тады ж, верагодна, і Яраполк-Залескі. У сярэдзіне XII стагоддзя пры Юрыі Далгарукім і Андрэі Багалюбскім землі Уладзімірскай вобласці пачалі імкліва развівацца. НасельніцтваЗгодна з Усерасійскім перапісам насельніцтва 2010 года ў вобласці пражываюць 1 444 606 чалавек. Шчыльнасць насельніцтва: 50,8 чал./км² (2006), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 77,5 % (2006) (78,5 % — 2005). Большасць насельніцтва складаюць рускія, сярод нацыянальных меншасцей буйную долю складаюць украінцы і татары: Нацыянальны склад: рускія (94,7 %), украінцы (1,1 %), татары (0,6 %), беларусы (0,4 %). Паводле дадзеных на 2002 год беларусы ў вобласці складаюць 5 682 чалавек. ЭканомікаЦэнтральнае месца ў эканоміцы займае прамысловасць, асаблівы ўплыў на развіццё аказвае федэральны транспарт, прадстаўлены некалькімі буйнымі магістралямі. Федэральнае фінансаванне ў балансе рэгіянальнага бюджэту дасягае 25 % (2006). ПрамысловасцьУ структуры прамысловасці асноўную ролю гуляе машынабудаванне, якое стварае да 40 % прамысловага прадукту, істотнае значэнне адыгрывае харчовая прамысловасць (да 17 % прамысловага прадукту), электраэнергетыка (10 %), шкляная (да 7 %) і лёгкая (каля 5 %) прамысловасці. Сельская гаспадаркаВобласць спецыялізуецца на раслінаводстве, малочна-мясной жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. Вядучая галіна сельскай гаспадаркі ёсць жывёлагадоўля малочна-мяснога напрамку. Вядомыя асобы
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia