Аляксандр Андрэевіч Вярыга
Аляксандр Андрэевіч Вяры́га[1] (5 снежня 1837 — 26 сакавіка 1905) — рускі вучоны, хімік, прафесар (1871). БіяграфіяНарадзіўся ў Віцебскай губерні, каля Віцебска[1]. У 1860 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1861 г. у Міхайлаўскай артылерыйскай акадэміі. З 1862 г. працаваў у Цюбінгенскім і Цюрыхскім універсітэтах. з 1866 года ў Наварасійскім універсітэце ў Адэсе, з 1871 года прафесар. У 1880 годзе арганізаваў у Адэсе першую ў Расіі лабараторыю па даследаванню харчовых прадуктаў і кіраваў ёй да 1896 года[1]. Навуковая дзейнасцьВучонаму належаць працы па хіміі араматычных азазлучэнняў. Сінтэзаваў азаталуол, у 1864 годзе адкрыў бензідзін, у 1865 — азабензол і яго гамолагі. Таксама займаўся даследаваннямі артэзіянскіх і рачных вод поўдня Расіі, гаючых крыніц і гразей. Адным з вучняў А. А. Вярыгі быў Мікалай Дзмітрыевіч Зялінскі. Сярод апублікаваных навуковых прац:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia