Аляксандр Антонавіч Старыкевіч

Аляксандр Антонавіч Старыкевіч
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1972
Месца нараджэння Мінск, Беларусь
Грамадзянства Беларусь
Партыя Беспартыйны
Член у Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Род дзейнасці Журналіст

Аляксандр Антонавіч Старыкевіч (нар. 28 кастрычніка 1972(1972-10-28)[1], Мінск[1]) — беларускі журналіст, карэспандэнт расійскіх газет у Беларусі і галоўны рэдактар беларускіх газет, сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 кастрычніка 1972 г. у г. Мінску, Беларускай ССР, СССР . У 1989 годзе скончыў сярэднюю школу № 145 г. Мінска.

У 1990 годзе пачаў займацца журналістыкай у якасці карэспандэнта беларускага штотыднёвіка «7 дней». Быў спецыяльным карэспандэнтам у Беларусі расійскіх газет: «Коммерсантъ» (з лістапада 1991 па жнівень 1993), «Новая ежедневная газета» (са жніўня 1993 па люты 1994), «Известия» (з лютага 1994 па кастрычнік 1997), «Новые Известия» (з кастрычніка 1997). З 2000 года — галоўны рэдактар газеты «Беларускі час». З вясны 2003 года працаваў галоўным рэдактарам газеты «Салідарнасць».

20 красавіка 2018 года абраны намеснікам старшыні Беларускай aсацыяцыі журналістаў (БАЖ)[2]

Аўтар больш за 1000 публікацый у розных часопісах. Беспартыйны.

Уваходзіць у склад Прэзідыума Рады Беларускай Народнай Рэспублікі [3] .

Узнагароды

Публікацыі

  • Кулинка Н., Федотова Н. Время несбывшихся надежд: 17 интервью с белорусскими журналистами о 1990-х. — Вільнюс: Логвінаў, 2014. — 326 с. — ISBN 978-609-8147-10-0.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya