Логвінаў
Літаратурны дом «Логвінаў» — беларускае выдавецтва і кнігарня, знаходзіцца ў Мінску па адрасе пр. Незалежнасці, 37А. Заснаванае ў 2000 годзе як невялікае выдавецтва, якое спецыялізавалася на выданні альтэрнатыўнай літаратуры[1], яно стала важнай часткай беларускамоўнай культурнай прасторы. У «Логвінаве» былі выдадзеныя і прадаюцца кнігі Сяргея Пясецкага, Адама Глобуса, Альгерда Бахарэвіча, Андрэя Хадановіча, Наталкі Бабінай, Уладзіміра Арлова, Франца Сіўко і іншых вядомых беларускіх аўтараў. ДзейнасцьНа базе памяшканняў «Логвінава» рэгулярна праходзяць прэзентацыі беларускіх і замежных кніг, фестывалі і іншыя культурныя мерапрыемствы. У кнігарне на праспекце Незалежнасці праходзяць выступы літаратараў з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Украіны, Літвы, Ізраіля, Швейцарыі, Японіі і іншых краін. За выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011», які суд прызнаў экстрэмісцкім, было пазбаўлена выдавецкай ліцэнзіі. У 2014 годзе аднавіла працу ў Вільні пад назвай «Літаратурны дом «Логвінаў».[2] Цікавыя факты
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia