Аляксандр Васілевіч Друкер
Аляксандр Васілевіч Друкер, пры нараджэнні Аляксандр Вільгельм Эміль Друкер (руск.: Александр Вильгельм Эмиль Друкер; 13 (26) верасня 1853, Рыга — 6 (19) студзеня 1917, Петраград) — вядомы рускі архітэктар[1]. Біяграфія![]() Нарадзіўся ў Рызе, але ў 1868 выехаў разам з бацькамі ў Германію, дзе пасля заканчэння рэальнага вучылішча г. Гановера асвойваў асновы прафесіі ў розных будаўнікоў і архітэктараў (як практыкант і памочнік), а ў 1873—1876 гг. вучыўся ў Будаўнічым вучылішчы г. Ідштайна, затым працягнуў навучанне вольным слухачом ў палітэхнікумах Мюнхена і Гановера[1]. У 1878 г. вярнуўся ў Рыгу, у 1885 перасяліўся ў Санкт-Пецярбург. У якасці памочніка архітэктара займаўся будаўніцтвам рэлігійных будынкаў, жылых і фабрычных будынкаў. У 1890 г. вытрымаў пры тэхнічнай-будаўнічым камітэце МУС належнае выпрабаванне і стаў выконваць абавязкі архітэктара па вольным найме пры доме Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнага конназаводства (1890—1903), пры доме Дваранскага зямельнага банка (1897—1915). Быў ганаровым членам Санкт-Пецярбургскага Савета дзіцячых прытулкаў Ведамства устаноў імператрыцы Марыі (1901—1912), па яго праектах будаваліся сіроцкія прытулкі ў Царскім Сяле і Паўлаўску[1]. У 1913 г. быў падараваны кавалерам ордэна Св. Ганны III ступені, набыўшы правы асабістага дваранства. У сувязі з дрэнным здароўем падаў прашэнне аб звальненні ад пасады і быў звольнены з 1 сакавіка 1914 года[1]. Збіраўся пераехаць у Сочы. Пахаваны на Волкаўскіх евангелічна-лютэранскіх могілках в Петраградзе. Быў жанаты з Сафіяй Крысцінай Бертэ народжанай Шаар, з якою меў пецярых дзяцей — Бруна (1878—1942), Альберт (1879—1917), Эрна (1881—1942), Кацярына (1884—1980), Сафія (1893—1942). Творчасць![]() ![]() Як архітэктар пры Дваранскім зямельным банку, А. В. Друкер часта выязджаў у камандзіроўкі ў розныя гарады краіны па пытаннях набыцця, перабудовы, рамонту і будаўніцтва будынкаў. Пабудаваныя па яго праектах архітэктурныя аб’екты захаваліся ў Магілёве, Самары, Уфе і іншых гарадах[1]. У сакавіку 1907 г. у сувязі з хваробай архітэктара А. К. Гамерштэта быў прызначаны выконваючым абавязкі архітэктара Імператарскай Акадэміі навук, а з 1 снежня 1907 года вызначаны на штатную пасаду[1]. Займаўся надбудовай флігеля Кунсткамеры ў Таможанным завулку (1909)[1]. У 1907—1909 гг. па праекце архітэктара Друкера на Елізавецінскай вуліцы для Прытулку Елізаветы і Марыі быў пабудаваны новы трохпавярховы будынак з чырвонай цэглы. Будаўніцтва ажыццёўлена інжынерам Г. А. Бярншэйнам. Прытулак быў адкрыты 29 верасня 1909 года[2][3]. У культуры![]() Выява будынка пазямельна-сялянскага банка ў Магілёве змяшчаецца на беларускай банкноце вартасцю ў 200 000 рублёў[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia