Аляксандр Васілевіч Жалкоўскі
Аляксандр Васілевіч Жалкоўскі (1 сакавіка 1933, в. Цёмнае Балота, цяпер Сасновы Бор (Шчучынскі раён) — 14 красавіка 2011) — беларускі публіцыст, краязнаўца. БіяграфіяНарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Цёмнае Балота непадалёк Астрына. Пасля сямігодкі, летам 1950 года ў Астрыне, якое было цэнтрам Васілішкаўскага раёна, юнак пачаў працаваць адказным сакратаром рэдакцыі раённай газеты «Ленінскі шлях». Затым рэдактар Воранаўскай (1961-62) і Мастоўскай (1965-69) раённых газет. З 1962 года ў Лідзе. Быў рэдактарам газеты «Уперад» у 1969-89 гадах. Наступныя гады працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты «Гродзенская праўда». Аўтар шматлікіх артыкулаў публіцыстычнага і краязнаўчага характару. Адкрыў чытачам імя публіцыста і збіральніка фальклору Лідчыны Земавіта Фядэцкага. Сябар Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ з дня заснавання. Адзін з стваральнікаў лідскай кнігі «Памяць». Памёр у Лідзе ў 2009 годзе. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia