Аляксандр Васілевіч Маслякоў
Аляксандр Васілевіч Маслякоў (руск.: Алекса́ндр Васи́льевич Масляко́в; 24 лістапада 1941, Свярдлоўск — 8 верасня 2024, Масква) — савецкі і расійскі тэлевядучы; заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі (1994), народны артыст Чачэнскай Рэспублікі (2017). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Сапраўдны член (акадэмік) фонду «Акадэмія расійскага тэлебачання». Заснавальнік і саўладальнік тэлевізійнага творчага аб’яднання «АМіК» («Аляксандр Маслякоў і Кампанія»). Кіраўнік і вядучы тэлеперадачы «КВЗ» (1964—1972; 1986—2022). БіяграфіяУ 1966 годзе скончыў энергетычны факультэт Маскоўскага інстытута інжынераў транспарту, падчас навучання практыкаваўся на Люблінскім ліцейна-механічным заводзе. Пасля заканчэння ВНУ працаваў у праектным інстытуце «Гіпрацукар», у 1968 годзе скончыў Вышэйшыя курсы работнікаў тэлебачання. У 1964 годзе, студэнтам чацвёртага курса МІІТ, пачаў працаваць на тэлебачанні, у Галоўнай рэдакцыі праграм для моладзі. Быў вядучым тэлевізійных праграм: «Клуб вясёлых і знаходлівых» (спачатку — сувядучым), «Алё, мы шукаем таленты!», «А ну, дзяўчаты!», «А ну, хлопцы!», «Адрасы маладых», «Спрынт для ўсіх», «Віраж», «Вясёлыя хлопцы», «12 паверх», «Малайцы», «Вячэрні Ургант»; вёў рэпартажы з cусветных фестываляў моладзі і студэнтаў у Сафіі, Берліне, Гаване, Маскве, Пхеньяне; некалькі гадоў быў пастаянным вядучым міжнародных фестываляў песні ў Сочы, таксама вёў «Песня года» (1976—1979, 1981), «Аляксандр-шоў» і многія іншыя. У студзені 2012 года стаў членам «Народнага штаба» (па Маскве) кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Пуціна на трэці тэрмін. Са жніўня 2017 года знаходзіўся ў базе сайта «Міратворац». У студзені 2018 года быў зарэгістраваны даверанай асобай Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах 18 сакавіка 2018 года на чацвёрты тэрмін. У 2024 годзе стаў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Расіі Уладзіміра Пуціна на пяты тэрмін. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia