Аляксандр Васілевіч Мінін
Аляксандр Васілевіч Мінін (1955—2005) — беларускі дзяржаўны дзеяч, спецыяліст у галіне дарожнага будаўніцтва і транспарту. Кандыдат тэхнічных навук. Заслужаны будаўнік Беларусі (2003). БіяграфіяПрацоўную дзейнасць пачаў у 1972 годзе ў якасці слесара Крычаўскага лакаматыўнага дэпо Беларускай чыгункі. Пасля заканчэння ў 1978 годзе Кіеўскага аўтамабільна-дарожнага інстытута па спецыяльнасці «Масты і тунэлі» прыйшоў у дарожную галіну майстрам мостабудаўнічага ўпраўлення № 6 г. Мінска, затым працаваў на адказных пасадах у розных дарожных арганізацыях[2]. З 1981 года працаваў на пасадзе галоўнага інжынера ў ААТ «Мостабуд» філіял МСУ № 1, г. Магілёў, з 1986 года ўзначаліў гэтае ўпраўленне[2]. З 1990 па 1994 працаваў галоўным інжынерам ААТ «ДБТ № 3»[2]. З 1994 года па 2005 год А. У. Мінін кіраваў дарожнай гаспадаркай рэспублікі[2]: у 1994—1996 гадах намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва, у 1996—2002 гадах намеснік міністра транспарту і камунікацый ― старшыня Камітэта па аўтамабільных дарогах[3], у 2002—2005 гадах першы намеснік міністра транспарту і камунікацый ― дырэктар дэпартамента «Белаўтадар»[4]. Навуковая дзейнасцьАкадэмік Беларускай інжынернай акадэміі і Міжнароднай інжынернай акадэміі транспарту. Член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі[2]. Бібліяграфія
Спартыўная дзейнасцьВелізарны ўклад Аляксандр Васілевіч унёс у развіццё беларускага міні-футбола[2]. Стварэнне галіновай каманды «Дарожнік» — вядучага клуба рэспублікі па міні-футболе, шматразовага пераможцы нацыянальных чэмпіянатаў і неаднаразовага ўладальніка Кубка Беларусі — непарыўна звязана з яго імем[2]. У памяць пра Аляксандра Васілевіча Мініна штогод праводзіцца турнір па міні-футболе сярод каманд дарожнай галіны[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia