Аляксандр Васілевіч Яфрэмаў
Аляксандр Васілевіч Яфрэмаў (нар. 1 мая 1951, Ніжагародская вобласць, РСФСР) — беларускі рэжысёр тэатра і кіно, педагог. Народны артыст Беларусі (2011). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2010). Гран-пры Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлэвяршыня-2010». БіяграфіяУ 1976 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (да гэтага вучыўся на акцёрскім факультэце Горкаўскага тэатральнага вучылішча). З 1976 года працуе на «Беларусьфільме» (у 2005—2006 гг. з’яўляўся генеральным дырэктарам кінастудыі). Яфрэмавым створаны шэраг рэжысёрскіх работ у ігравым кіно: «Давай пожэнімся» (1982), «Эказмен на дырэктара» (1986), «Наш чалавек у Сан-Рэма» (1991), «Павадыр» (2001), «Дунечка» (2004). За стварэнне фільма «Павадыр» Аляксандр Яфрэмаў атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2001 г. Тэлефільм «Рифмуется с любовью» быў прызнаны лепшай рэжысёрскай работай на X Міжнародным кінафестывалі «Брыганціна» (Бярдзянск, Украіна). Мастацкі фільм «Снайпер: Зброя адплаты» атрымаў бронзавы медаль XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», а таксама спецыяльныя прызы Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі «За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве» і Савета Федэрацыі падчас правядзення X Міжнароднага кінатэлефоруму «Разам» (Ялта, Украіна). За стварэнне шматсерыйных тэлевізійных фільмаў ваенна-патрыятычнай тэматыкі «Снайпер: Зброя адплаты» і «Замах» прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 г. Спецыяльным прызам кінаканцэрна «Масфільм» адзначана дэтэктыўная тэлевізійная стужка «Немец». Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia