Аляксандр Васільевіч Іваноў (тэхнолаг)
Аляксандр Васільевіч Іваноў (нар. 23 жніўня 1948, Бугульма, Татарстан, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў харчовых вытворчасцей. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1996). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2001). БіяграфіяСкончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці (спецыяльнасць «Машыны і апараты харчовых вытворчасцей», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Машыны і агрэгаты харчовай прамысловасці», 1983; дактарантура, спецыяльнасць «Працэсы, машыны і агрэгаты харчовай прамысловасці», 1993). Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (з 1992, механічны факультэт, кафедра машын і апаратаў харчовых вытворчасцей, прафесар). Навуковыя інтарэсы: абсталяванне і тэхналогіі па перапрацоўцы зерня. УзнагародыГраматы Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта (1998), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2007), ААТ «ЭКОМОЛ» (2008), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2011) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia