Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьГрамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — узнагарода Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца формай маральнага заахвочвання калектываў устаноў адукацыі, работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, работнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншых арганізацый, а Грамата — таксама студэнтаў і навучэнцаў устаноў адукацыі. Палажэнне аб Грамаце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Ганаровай грамаце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь зацвержана пастановай міністэрства ад 18.08.2006 № 82. Рашэнне аб узнагароджанні Граматай і Ганаровай граматай прымаецца Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь на падставе прадстаўленняў адпаведна намеснікаў Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый і хадайніцтваў калектываў работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія аформлены на падставе абмеркавання кандыдатуры ў калектыве работнікаў. ГраматаГраматай могуць узнагароджвацца работнікі ўстаноў адукацыі і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных упраўленням адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў і камітэту па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, якія былі ўзнагароджаны граматай або ганаровай граматай упраўленняў адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; работнікі ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; работнікі іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных дзяржаўным органам, якія былі ўзнагароджаны граматай або ганаровай граматай гэтых арганізацый; работнікі апарату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых арганізацый. Граматай узнагароджваюцца за:
Граматай могуць узнагароджвацца работнікі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, якія на працягу многіх гадоў прымалі актыўны ўдзел у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, развіцці сістэмы адукацыі. Работнікам апарату Міністэрства адукацыі, якія ўзнагароджаны Граматай, выплачваецца аднаразовая грашовая прэмія ў памеры трох базавых велічынь. Работнікам дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ўзнагароджаны Граматай, выплачваецца аднаразовая грашовая прэмія за кошт сродкаў арганізацыі, якая хадайнічае аб узнагароджанні. Ганаровая граматаГанаровай граматай могуць узнагароджвацца: работнікі ўстаноў адукацыі, падпарадкаваных упраўленням адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў і камітэту па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; работнікі ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; работнікі іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных дзяржаўным органам; работнікі апарату Міністэрства адукацыі і іншых арганізацый, якія былі ўзнагароджаны Граматай, але не раней чым праз тры гады з дня ўзнагароджання. Ганаровай граматай узнагароджваюцца за:
Ганаровай граматай могуць узнагароджвацца работнікі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, якія на працягу многіх гадоў прымалі актыўны ўдзел у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, развіцці сістэмы адукацыі. Работнікам апарату Міністэрства адукацыі, якія ўзнагароджаны Ганаровай граматай, выплачваецца аднаразовая грашовая прэмія ў памеры пяці базавых велічынь. Работнікам дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ўзнагароджаны Ганаровай граматай, выплачваецца аднаразовая грашовая прэмія за кошт сродкаў арганізацыі, якая хадайнічае аб узнагароджанні. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia