Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч
Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч (нар. 1 ліпеня 1939, Глыбочыца, Чачэрскі раён) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002). БіяграфіяУ 1961 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Пасля заканчэння інстытута працаваў на Заходняй (Беларускай) машынавыпрабавальнай станцыі інжынерам, кіраўніком лабараторыі (1962—1964), галоўным інжынерам (1964—1972), дырэктарам (1972—1976 i 1981—2002). Адначасова у 1997—2002 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і энергетыкі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Навуковая дзейнасцьАўтар і сааўтар звыш 160 навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку 43 кніг і брашур, а таксама 44 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Унёс уклад у стварэнне і развіццё метадычных асноў выпрабаванняў сельскагаспадарчай тэхнікі, удасканаленне тэхналогій і сродкаў механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; спецыяліст у галіне эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, кіравання якасцю і сертыфікацыі прадукцыі. Як аўтарытэтны навуковец прыцягваўся да грамадскай навукова-арганізацыйнай дзейнасці ў якасці акадэміка-сакратара Аддзялення механізацыі і энергетыкі ААН РБ (1998—2002), Старшыні Дзяржаўнага экспертнага савета ДКНТ (1996—1999), Старшыні секцыі механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і энергетыкі ААН РБ (1992—2002), члена Прэзідыума ААН РБ (1998—2002); члена секцый навукова-тэхнічных саветаў Мінсельгасхарча БССР і РБ, Дзяржаграпрама БССР, Дзяржкамсяльгастэхнікі БССР і інш. Член спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый (1992—2016). УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1976), медалямі «За працоўную доблесць» (1966), «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1988); медалямі ВДНГ СССР (срэбнымі 1965, 1967, 1978, 1988-двойчы, бронзавымі 1969, 1974); Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1980), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia