Аляксандр Віктаравіч Піпа
Аляксандр Піпа (укр. Олександр Піпа) — украінскі музыкант, вакаліст, былы ўдзельнік гурта «Воплі Відоплясова». БіяграфіяЗ Юрыем Здарэнка Піпа пазнаёміўся яшчэ калі навучаўся ў школе. Па словах самога Піпы, першыя два альбома запісаў ён і Здарэнка на кватэры ў апошняга ў 1982 годзе на піянерскіх барабанах і іншых даступных інструментах. Першапачаткова, на творчасць Піпы ўплывала «цяжкая музыка», накшталт «AC / DC» і «Motorhead». У 1984 годзе годзе Піпа і Здарэнка заснавалі хэві-метал гурт «SOS». У 1986 годзе адбылося знаёмства музыкаў з Алегам Скрыпкай, так з'явіўся новы гурт, назву якога прапанаваў Піпа, які ў той час зачытваўся творамі Ф. М. Дастаеўскага, адзін з герояў якога быў лакей Рыгор Відаплясаў з «Сяла Сцепанчыкава» які пісаў опусы, называючы іх «Воплямі». ВВ выконвалі музыку ў стылі панк-рок, фолк-рок і іншых. Піпа ў гурце быў да 2007 года асноўным басістам і бэк-вакалістам. У цяперашні час Піпа працуе з праектам «@Traktor» (аттрактор). Адзіны сольны альбом Піпы «Олександр Піпа» выйшаў у 2001 годзе. Граў у такіх калектывах:
Цікавыя факты
|
Portal di Ensiklopedia Dunia