Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў
Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў (31 жніўня (12 верасня) 1893, Вялікая Слабада, Навагрудскі павет (цяпер — Карэліцкі раён,) — 13 лістапада 1962) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1944)[1]. Біяграфія12 мая 1919 г. прызваны ў РСЧА. Прымаў удзел у грамадзянскай вайне 1917—1923 гг. Двойчы, у 1927 г. і 1934 г. скончыў ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. У 1936 г. быў накіраваны для навучання ў Акадэмію Генеральнага штаба РСЧА, якую скончыў у 1938 г. 4 лістапада 1939 г. начальнік вучэбнага аддзела Ваенна-гаспадарчай акадэміі Пулка-Дзмітрыеву было прысвоена званне камбрыга[2]. 4 чэрвеня 1940 г. прысвоена званне генерал-маёра[3]. У чэрвені 1941 г. прызначаны намеснікам начальніка Ваенна-транспартнай акадэміі РСЧА імя Л. М. Кагановіча і на пасадзе выконваючага абавязкі начальніка акадэміі кіраваў перадыслакацыяй акадэміі ў Ташкент. Затым быў прызначаны намеснікам начальніка тылу Чырвонай Арміі. На пасадзе начальніка штаба ўпраўлення тылу Паўднёва-Заходняга фронту прымаў удзел у Сталінградскай бітве. Затым быў прызначаны намеснікам па тыле камандуючага 61-й арміі. Кіраваў працай тылу арміі падчас Арлоўскай аперацыі і «за ўзорнае забеспячэнне наступальнай аперацыі арміі ў перыяд 12.7.43 па 20.8.43» быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені[4]. 27 жніўня 1943 г. прызначаны начальнікам штаба 61-й арміі. 15 студзеня 1944 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «за ўмелае і мужнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі пры фарсіраванні ракі Днепр і дасягнутыя ў выніку гэтых аперацый поспехі» узнагароджаны ордэнам Суворава II ступені[5]. Падчас правядзення Беларускай наступальнай аперацыі «забяспечыў бесперабойнае кіраванне аперацыяй і боем» і ў жніўні 1944 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга[6]. Кіраваў працай штаба арміі ў Варшаўска-Познаньскай і ў Усходне-Памеранскай аперацыях і «за ўмелае і мужнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі» узнагароджаны ордэнам Кутузава II ступені[7]. Падчас Берлінскай аперацыі войскі 61-й арміі фарсіравалі р. Одэр і прарвалі абарону праціўніка. За ўмелую арганiзацыю па забеспячэнню кіравання войскамі арміі генерал-лейтэнант Пулка-Дзмітрыеў быў узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага I ступені[8]. У 1945—1950 гг. начальнік штаба Усходне-Сібірскай ваеннай акругі, у сакавіку 1950—ліпені 1952 гг. — Прыкарпацкай ваеннай акругі і з ліпеня 1952 да кастрычніка 1954 гг. — Беларускай ваеннай акругі. У 1954 г. звольнены ў адстаўку. З 1954 да 1956 гг. член ЦК КПБ. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia